Шаноўныя сябры!
Ужо некалькі месяцаў мы шукаем гаспадароў для нашых дзяўчат. На жаль, ніводнага яшчэ не знайшлі.
Маем чатырох прыгожых сабак ва ўзросце 10 месяцаў. Яны чакаюць свайго ідэальнага гаспадара: адукаванага, з сур’ёзнымі намерамі, без шкодных звычак. Спадара ці Спадарыню, якія разумеюць, што сабака не з’яўляецца забавай, і будуць мала-памалу вучыць яго правілам сабачага этыкету і, увогуле, імкнуцца бавіць з ім вольны час.
Сабакі стэрылізаваныя, аддаюць перавагу натуральнай ежы, але могуць есці і сухі корм. Знаходзяцца ў ваколіцах г. Менску ў в.Слабада (Слуцкі напрамак). Магчыма арганізацыя дастаўкі ў любую кропку і кропачку нашай выдатнай Радзімы.
Чакаем вас!